Стральцоўскі фэст 2026. Дзень 3
Автор: Bellit International
Загружено: 2026-02-16
Просмотров: 244
Описание:
13—15 лютага Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў ладзіць у Варшаве маштабны літаратурны форум. На Міжнародны паэтычны фестываль “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова з’едуцца выдаўцы, кнігараспаўсюднікі, музыкі, але перш за ўсё — паэты і перакладчыкі, якія прэзентуюць плён сваёй працы за мінулы год.
Варшава, Музей Вольнай Беларусі, ul. Foksal, 11.
15 лютага
11.00—11.40. “Смаленне вепрука”: сустрэча са стваральнікамі папулярнага відэапраекту Алесем Кіркевічам і Настассяй Суханосік (Беласток, Польшча).
11.40—12.20. “Паэтычныя роздумы”: творчая сустрэча з Андрэем Сцепанюком (Беласток, Польшча).
12.20—13.00. Творчая сустрэча з Ганнай Кандрацюк, прэзентацыя кнігі “Проста з любові” (Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку, 2025). Мадэруе Ціхан Чарнякевіч
13.00—13.40. Прэзентацыя паэтычнага зборніка Паўла Капанскага “Акрамя”
13.40—14.30. Паэтычныя чытанні Уладзіміра Някляева, прэзентацыя зборніка “Кніга лёсаў” (KEW, 2025).
14.30—15.10. Ігар Кулікоў. Прэзентацыя кнігі вершаў “Нетутэйшая далечыня”.
15.10—16.00. Эпас, філасофія, класічная паэзія: новыя выданні ў новых перакладах. Прэзентацыя з удзелам перакладчыкаў.
16.00—17.00. Новыя выданні hochroth Minsk і прэзентацыя кніг вершаў Ганны Янкуты “Надзейны сродак ад прывідаў” і Фрыда Самотнага “Свята жыцця”. Мадэратар — Дзмітрый Строцаў.
17.00—17.40. Творчая сустрэча з Олэнай Стэпанэнка (Буча, Украіна).
17.40—18.20. Творчая сустрэча з Настай Кудасавай. Прэзентацыя новай кнігі выбранага “Лірыка”
18.20—19.00. Cустрэча з паэткай Аннай Юліян Мендлік (Берлін, Германія) і прэзентацыя яе кнігі “Плэйбокс Пандоры” (выдавецтва “Skaryna Press”, 2026). Мадэруе Ганна Янкута.
19.00—19.40. “Запаленыя свечкі” Бэлы Шагал: мемуары ці паэма? Лекцыя-дыскусія вакол беларускага перакладу.
19.40—20.20. Прэзентацыя-анонс анталогіі сучаснай беларускай літаратуры ў перакладзе на нарвежскую мову “Час унутры нас”. З удзелам аўтараў анталогіі, перакладчыцы і адной з рэдактараў Марыны Хоббель
20.20—22.00. Паэтычны батл выпускнікоў і навучэнцаў Школы маладога пісьменніка. Мадэруе Андрэй Хадановіч.
Уся праграма тут: https://bellit.info/roznaje/vjaliki-p...
Повторяем попытку...
Доступные форматы для скачивания:
Скачать видео
-
Информация по загрузке: