Стральцоўскі фэст 2026. Дзень 2
Автор: Bellit International
Загружено: 2026-02-14
Просмотров: 3
Описание:
13—15 лютага Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў ладзіць у Варшаве маштабны літаратурны форум. На Міжнародны паэтычны фестываль “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова з’едуцца выдаўцы, кнігараспаўсюднікі, музыкі, але перш за ўсё — паэты і перакладчыкі, якія прэзентуюць плён сваёй працы за мінулы год.
Варшава, Музей Вольнай Беларусі, ul. Foksal, 11.
14 лютага
12.00—13.00. Новыя выданні Міжанроднага саюза беларускіх пісьменнікаў: альманах “Апостраф”, анталогія турэмнай паэзіі “Вершы на волю”, анталогія сучаснай літоўскай паэзіі “Горад на гары”.
13.00—13.40. Пасля “Зэкамерону”: новыя вершы і песні. Творчая сустрэча з Максімам Знакам. Мадэруе Таццяна Нядбай
13.40—14.30. Прэзентацыя непадцэнзурнага выдання раману “Каласоў пад сярпом тваім” Уладзіміра Караткевіча. Удзельнічаюць выдавец Яраслаў Іванюк і пісьменнік Уладзімір Арлоў.
14.30—15.10. Прэзентацыя паэтычнага зборніка “Гэта не пра нас”.
15.10—15.50. Прэзентацыя новай кнігі вершаў Валянціны Аксак “Вячэра з чужым каханкам”.
15.50—16.50. “Дзядзька Васіль”: успаміны калег. Да 90-годдзя з дня нараджэння Васіля Сёмухі (1936-2019).
16.50—17.30. Прэзентацыя кнігі Дзмітрыя Дзмітрыева “Codex. Imago. Index”.
17.30—18.30. Сустрэча з паэткай Анай Клейва (Осла, Нарвегія). Прэзентацыя беларускіх перакладаў з яе новай кнігі Triks (Хітрыкі). З удзелам перакладчыцы Марыны Хоббель
18.30—19.30. Творчы вечар і паэтычныя чытанні Крыстыны Дамброўскай (Варшава, Польшча). Мадэратар Андрэй Хадановіч.
19.30—21.30. Ноч паэзіі: паэтычныя чытанні беларускіх паэтаў і гасцей фестывалю. Мадэруюць Дар’я Бялькевіч і Андрэй Хадановіч. Музычная імправізацыя Уладзя Лянкевіча і Рамана Жарабцова.
Уся праграма тут: https://bellit.info/roznaje/vjaliki-p...
Повторяем попытку...
Доступные форматы для скачивания:
Скачать видео
-
Информация по загрузке: