Птушка светлакрылая - Якаў Навуменка i Наталля Раманская
Автор: музончык
Загружено: 2023-06-22
Просмотров: 1384
Описание:
(1)
Ён: Я сустрэўся з табой ля ракiты чырвонай
Не салоўкай спяваў - плыў твой голас чароўны
Яна: Я сустрэла цябе, калi сэрца спявала
Рэчка хваляй сваёй дзiўны свет калыхала
Ён: Тая песня твая мне душу закранула
Сэрцу радасць дала, да сябе прыгарнула
Яна: Каля вуснаў тваiх я тады зразумела
Што на крылах вясны маё шчасце ляцела
Прыпеў, разам:
Ой ты, мая мiлая, птушка светлакрылая
Як перамянiла ты свет увесь адна
Ой ты, мая мiлая, птушка светлакрылая
Хай жа вечнай станецца нашая вясна
(2)
Ён: Хмелем вусны твае ўмiг мяне ап'янiлi
Вочы тайным святлом назаўжды паланiлi
Разам: Далеч клiкала нас цiшынёй васiльковай
I ляжаў маладзiк перад намi падковай
Прыпеў
Пройгрыш
Прыпеў, 2 разы
---
Музыка: Віктар Шыкавец
Словы: Уладзімір Карызна
Повторяем попытку...
Доступные форматы для скачивания:
Скачать видео
-
Информация по загрузке: