Як пазвягаць мовы варожасці ў паўсядзённых размовах | Cоф'я
Автор: То, что надо!
Загружено: 2024-03-26
Просмотров: 27
Описание:
Чат-бот "Мова міру" (дапамажы сябе абраць добрую стратэгію): https://t.me/Movamira_bot
Соф’я, 16 гадоў:
Словы мовы варажосці адносна сацыяльных меншасцяў могуць быць агрэсіўнымі і непрыемнымі. Як прадстаўніца некаторых з іх я хацела б нагадаць, як замяняць іх на тэрміны, пазбаўленыя дыскрымінацыі.
Замест “негры” карыстайся тэрмінам “цемнаскурыя” або “афраамерыканцы”, у залежнасці ад кантэксту. Слова “негр” з’яўляецца некарэктным адносна асобаў негроіднай расы. Напрыклад, замест “Мне не падабаюцца паводзіны таго негра” кажы “Мне не падабаюцца паводзіны таго цемнаскурага хлопца”.
Замест “гомасэксуаліст” карыстайся тэрмінам “ЛГБТ+” або “гомасэксуал”. Тэрмін “гомасэксуаліст” з’явіўся, калі гомасэксуальнасць лічылася хваробай і яе спрабавалі лячыць. Такім чынам, слова “гомасэксуаліст” абазначае хворага неіснуючай хваробай, а “гомасэксуал” – адну з сэксуальных арыентацый. Да таго ж наўрад ці вы сустракалі слова “гетэрасэксуаліст”. Напрыклад, замест “Ты гомасэксуаліст?” кажы “Як ты ставішся да ЛГБТ+ супольнасці?”.
Замест ”інвалід” карыстайся тэрмінам “чалавек з інваліднасцю”.
Такім чынам у першую чаргу мы звяртаем увагу на тое, што гэта такі ж самы чалавек з такімі ж правамі, як і ўсе астатнія. Тэрмін “чалавек з абмежаванымі магчымасцямі” таксама лічыцца ў сучасным грамадстве праяўленнем мовы варожосці, бо інваліднасць не заўсёды абмяжоўвае магчымасці чалавека. Напрыклад, замест “інвалідная паркоўка” кажыце “паркоўка для асоб з інваліднасцю”.
Так жа “даўн” варта замяніць на “чалавек з сіндромам Даўна”. Замяні ў лексіконе слова “глуханемы” на выраз “асоба з вадамі слыху і мовы”.
Замест таго, каб называць людзей “з’ехаўшыя” ці “прыезжыя”, лепш скарыстацца тэрмінам “мігрант” ці сказаць “чалавек з іншай краіны”.
Важна выказваць павагу і падтрымліваць разнастайнасць, ствараючы сапраўдны дыялог і выкарыстоўваючы тэрміны, якія адлюстроўваюць годнасць кожнага чалавека.
#моваміру #языкмира #беларусь #belarus #eduhubeeca
Повторяем попытку...
Доступные форматы для скачивания:
Скачать видео
-
Информация по загрузке: