Люду, мой люду (О, мой народдзе)
Автор: брат Эмануэль
Загружено: 2015-03-28
Просмотров: 8750
Описание:
Рэфрэн:
Люду, мой люду, што табе зрабіў Я?
Ў чым вінаваты прад табою быў Я?
Я цябе вывеў з моцы фараона,
А ты прызначыў крыж мне на рамёны.
Рэфрэн:
Я вёў цябе ў край сонечны і хлебны,
Ты ж Мне прызначыў сьмерці знак ганебны.
Рэфрэн:
Я цябе выбраў Божаю лазою,
А ты Мне воцат даў замест напою.
Рэфрэн:
Я над Егіптам зьдзейсьніў пакараньне,
А Мяне выдаў ты на бічаваньне.
Рэфрэн:
Я за палон твой помсціў фараону,
Ты ж учыніў Мне суд сынэдрыёну.
Рэфрэн:
Я прад табою раскрыў мора хвалі,
А ты Мне дзідай бок раскрыў бяз жалю.
Рэфрэн:
Я у аблоку вёў цябе дахаты,
Ты ж Мяне з крыкам вёў на суд Пілата.
Рэфрэн:
Я цябе маннай накарміў ў пустыні,
Ты ж Мне адзьдзячыў поўхамі сваімі.
Рэфрэн:
Я табе з камня даў вады крыніцу,
А ты Мне горкай жоўці даў напіцца.
Рэфрэн:
Я хананэяў зьбіў Сваёю сілай,
Ты ж галаву Мне моцна зьбіў трысьцінай.
Рэфрэн:
Я Даў падставы Юдзінаму трону,
А ты Мне з церняў узлажыў карону.
Рэфрэн:
Я цябе ўзвысіў, людзе Мой абраны,
А ты Мяне ўзняў па крыжы драўляным.
Повторяем попытку...
Доступные форматы для скачивания:
Скачать видео
-
Информация по загрузке: