Disciples 2 Battle for Wisgard map first 100 days
Автор: greetings argonian
Загружено: 2025-05-17
Просмотров: 115
Описание:
#disciples2 #moddedgameplay
Гэты мод для Disciples 2 Rise of the elves назваецца norvezskayasemga, яго можна знайсці па спасылцы тут https://norvezskayasemga.pro/en/start...
У гэтым відэа я гуляю ў мапу Battle for Wisgard, вось падрабязнасці пра яе на сайце аўтара https://norvezskayasemga.pro/maps/217
Гэта мапа мае шмат унікальнага кантэнту, можна сказаць гэта гульня ў гульне. Правілы арыгінальнага Дысайплз тут больш не працуюць, таму нават вопытным гульцам трэба вучыцца наноў.
Адно з вялікіх адрозніванняў тут гэта тое як работае лідэрства ў героя: у арыгінальнай гульне трэба некалькі разоў браць гэты перк каб палепшыць яго. У Бойцы за Візгард трэба абраць перк адзін раз, і ён будзе расці з павышеннем узроўняў (павялічыў узровень - можаш браць больш юнітаўб ніякія дадатковыя перкі браць не трэба). Я не чакала што гэта зменіцца і гуляла с няпоўнай арміяй 100+ дзён, мяркуючы што мне зноў дадут абраць новы ўзровень лідарства.
Дадалі новыя артэфакты, якія збіраюцца ў сэты, я не вельмі глыбока ў іх унікала таму што на першы погляд здаецца нібыта простыя нясэтавыя артэфакты лепшага рангу даюць больш прыемнага чым сэт, які яшчэ патрэбна сабраць.
Больш за ўсё мне спадабалася, што тут ёсць рэспаўн мобаў, вось гэтага не хапала ў ванільнай гульне. Можна рабіць шмат высакаўзроўнявых герояў таму што эксп для іх не скончыцца ніколі.
У самым пачатку на гэтай мапе даюць наладзіць дадатковыя ўмовы гульні каб зрабіць сабе цяжэйшы выклік. Аўтар не рэкамендуе гэта чапаць калі вы гуляеце ўпершыню, я не чапала і таму нічога не ведаю пра дадатковыя налады)).
У лепшых традыцыях модаў да герояў ды ім падобных гульняў, кампутар гуляе не сумленна. Вось на гэтай мапе ў кожнай расы ёсць будынак з наймітамі. Я гуляла за эльфаў і лічыла что ў меня нядрэнныя опцыі па наймітах, а потым даведалася што далі астатнім расам ды прыфігела. Лепш за ўсіх уладкавалася нежыць, якой можна наймаць галоўнага босса з кампаніі за гномаў, ня памятаю яго імя, таму назавем яго ЦМОК РАГНАРОК. Так, тый самы, у якога тры галавы, атака па плошчы з ядам, велічэзнае здароўе, браня ды вось гэта ўсё. Нежыць можа яго нанімаць як простага юніта, і нягледзячы на тое, што ён каштуе шмат, у штучнага інтылекту заўсёды будзе хапаць грошаў, вы сустрэнеце шмат іх герояў з цмокам рагнарокам нібыта ён просты шкілет. На хардзе гэта становіцца асабліва непрыемна, таму што ў вас грошаў не будзе, а ворагі ўсё роўна будуць багацеі, якія могуць набываць цмокаў рагнарокаў кожны дзень.
У эльфаў ды людзей заўсёды самыя моцныя гэта юніты-лекары, у ванілле яны лякуюць усі 6 клетак. Тут яны могут лякаваць толькі 3 клеткі буквай г, магі такжа страляюць па букве г а не на усе 6 клетак.
Некаторыя мілі юніты таксама могуць атакаваць некалькі клетак адразу, але гэта працуе трошкі бажна, таму трэба наводзіць курсор на саміх ворагаў, а не на іх выявы ў клетках, інакш можна атакаваць толькі адну клетку замест дзвюх.
Галоўная мэта мапы - завайваць места Вісгард і абараняць яго некалькі дзён. Я спачатку забіла ўсіх ШІ ворагаў, таму што гэтак мне загадвае рабіць OCD, і гэта ніяк не ўплывае на мэту кампаніі.
У гэтым відэа паказваю дні 1-100, нармальная складанасць.
Повторяем попытку...
Доступные форматы для скачивания:
Скачать видео
-
Информация по загрузке: