Вяночак да Божай Міласэрнасці
Автор: Мая малітва
Загружено: 2022-01-12
Просмотров: 34751
Описание:
Гэтая збаўчая малітва паглыбляе наш давер да Езуса і дапамагае нам згадзіцца з воляю Айца Нябеснага, каб наблізіць Валадартсва Божае на зямлі і напоўніцца Яго супакоем у сэрцы.
На заканчэнне Вяночку можна адмовіць Літанія да Божай Міласэрнасці: • Літанія да Божай Міласэрнасці
Вяночак да Божай Міласэрнасці Пан Езус прадыктаваў святой Фаустыне ў Вільні 13–14 верасня 1935 года як малітву для суцішвання Божага гневу і перапрашэння за грахі нашыя і ўсяго свету.
«Праз гэты Вяночак ты выпрасіш усё, калі тое, аб чым просіш, будзе згодна з Маёю воляю» («Дзённік», 1731).
Няхай ніводная душа не баіцца наблізіцца да Мяне – нават калі яе грахі будуць як пурпура. Мая міласэрнасць настолькі вялікая, што за цэлую вечнасць яе не спасцігне ніякая свядомасць – ні чалавечая, ні анёльская. Усё, што існуе, выйшла з Маёй міласэрнасці. Кожная душа будзе цэлую вечнасць разважаць над Маёй любоўю і міласэрнасцю. (Св. С. Фаўстына, Дзённік, 699)
"У гадзіну смерці Я буду абараняць кожную душу, як Сваю славу, калі яна будзе чытаць гэты вяночак, альбо калі побач з чалавекам, які памірае, вяночак будуць чытаць іншыя; міласэрнасць будзе той жа самай. Калі каля паміраючага чытаюць гэты вяночак, зміраецца гнеў Божы, бяздонная міласэрнасць ахоплівае душу і вагаюцца глыбіні Маёй міласэрнасці дзеля Крыжовай Мукі Майго Сына". (Св.С. Фаўстына, Дзённік, 811)
https://old.catholic.by/2/home/author...
Повторяем попытку...
Доступные форматы для скачивания:
Скачать видео
-
Информация по загрузке: