Зэлэная вышня / Песня / 2004 г. / Магдалін, Кобрынскі раён
Автор: Архіў Міколы Аляксеевіча Козенкі
Загружено: 2026-03-01
Просмотров: 83
Описание:
Песня "Зэлэная вышня".
Відэа запісана Козенкам М.А. у 2004 годзе.
Вёска Магда́лін, Кобрынскі раён, Брэсцкая вобласць.
Народны ансамбль песні і музыкі "Зараніца" (мастацкі кіраўнік Алена Паўлаўна Букач).
Словы:
Зэлэная вышня з-пуд кораня взыйшла,
Оддала ж мэнэ маты, дэ я нэ прывычна.
Як выйду на гору, дай гляну додому,
Вары, маты, вэчэру шэй на мою долю.
Варыла, варыла, ны мныго, ны трошкы,
Ныма ж тобі, доню, нэ мыскы, нэ ложкы.
Вспомны ж мэнэ, мамо, хоть раз у вівторок,
А я ж тэбэ, мамо, на дэнь разів сорок.
Вспомны ж мэнэ, мамо, хоть раз у суботу,
А я ж тэбэ, мамо, йдучы на роботу.
Вспомны ж мэнэ, мамо, хоть раз у нэділю,
А я ж тэбэ, мамо, стэлючы постілю.
Ты думайіш, мамо, шчо я тут паную,
Прыйды ж, подывыся, як я тут горую.
Ты думайіш, мама, шчо я тут нэ плачу,
За горкымы слёзамы я світу нэ бачу.
Зэлэная вышня з-под короня взышла,
Оддала ж мэнэ, мамо, дэ я нэ прывычна.
#песняЗэлэнаяВышня #вёскаМагдалін #раёнКобрынскі #вобласцьБрэсцкая #песніБеларусаў
Архіў Міколы Аляксеевіча Козенкі – гэта этнаграфічныя відэазапісы, зробленыя з 1980-х па 2010-я гады па ўсёй Беларусі. Калекцыя рознабакова прадстаўляе традыцыйную культуру: у найбольшай ступені танец, а таксама песні, абрады, гульні, карагоды.
Праект па апрацоўцы архіва – некамерцыйная валанцёрская ініцыятыва.
Калі ласка, будзьце тактоўныя і ўважлівыя пры стварэнні допісаў да відэа. Дапамажыце дапоўніць інфармацыю, падзяліцеся дадатковымі звесткамі пра людзей, калі вы іх ведаеце. Публікацыя паведамленняў, якія парушаюць закон, змяшчаюць пагрозы, абразы, непрыстойнасці, не дапускаецца.
Глядзіце яшчэ:
Песня "Світы, місячэнько" адсюль жа (в. Магдалін): • Світы, місячэнько / Песня / 2004 г. / Магд...
Песня "Зелёнэ лісце, белы каштаны", в. Рачыца, Бярозаўскі раён: • Зелёнэ лісце, белы каштаны / Песня / 2000 ...
#песенныфальклор #народнаяпесня #фальклорБеларусі #традыцыйнаякультура #МіколаКозенка #песенныйфольклор #традиционнаякультура #народнаякультурабелорусов #фольклорБеларуси #НиколайКозенко #traditionalsinging #folkmusik #Belarusianfolklore #archiukozenka
Повторяем попытку...
Доступные форматы для скачивания:
Скачать видео
-
Информация по загрузке: