Крайне хитрый россиянин придумал, как бесплатно пожить в квартире белоруски
Автор: Нашы Шортсы
Загружено: 2026-04-30
Просмотров: 2193
Описание:
Хітры расіянін з сям’ёй прыдумаў, як бясплатна пажыць у кватэры беларускі.
Дар’я здае кватэру ў Магілёве. 75 рублёў у буднія дні, 85 рублёў у выходныя. І 40‑50 рублёў, калі ў кагосьці ўзнікла пільная патрэба спыніцца на некалькі гадзін. Нядаўна яе забраніравала маладая сям’я з Расіі — Яўген з жонкай і сямігадовым дзіцём. Дар’я адразу папярэдзіла, што не зможа сама засяліць гасцей бо даглядае малога, таму адправіла падрабязную інструкцыю, як госці могуць заехаць самастойна.
Аднак у дзень засялення сям’я нечакана адмяніла бронь. А калі маці Дар’і праз нейкі час прыйшла ў кватэру, то пабачыла поўную сметніцу, валасы на падлозе і вільготны ручнік у ваннай. То бок атрымліваецца, што расіяне ўсё ж скарысталіся жытлом бясплатна — бо мелі інструкцыю, як туды зайсці.
Дар’я была ў шоку, звязалася з хітрым арандатарам, але той у адказ толькі ўдакладніў, якое смецце яны пакінулі.
У каментарыях маладой маці спачуваюць і рэкамендуюць наступным разам казаць гасцям, як трапіць у кватэру, толькі пасля таго, як прайшла аплата. Ці, калі гаворка пла аплату гатоўкай, скідаць інструкцыю доступу толькі тады, калі госці даслалі відэа, як кладуць грошы ў паштовую скрыню.
Повторяем попытку...
Доступные форматы для скачивания:
Скачать видео
-
Информация по загрузке: