«Дарога» Кормак Макарці. Першая частка
Автор: Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)
Загружено: 2024-08-19
Просмотров: 656
Описание:
Слухаць цалкам: https://audiobooks.by/books/daroha
Кормак Макарці «Дарога» – постапакаліпсіс найвышэйшай пробы.
Постапакаліпсіс на нашай планеце. Паўсюль руіны і цемра. Ніводнай птушкі, ніводнай жывёлы, толькі банды здзічэлых ад голаду людаедаў. На фоне мёртвых краявідаў па разбуранай зямлі вандруюць дзве ледзь заўважныя фігуры – бацька і сын. Наперадзе іх чакае поўная небяспекі дарога ў невядомае, вакол іх – свет мёртвай надзеі, адчаю і страху, а ў іх саміх яшчэ засталася тлеючая любоў...
Як нікому іншаму, Кормаку Макарці ўдалося паказаць жудаснае пекла апакаліпсісу, якое нас можа чакаць. Гэтая кніга чытаецца з камяком у горле і поўным жаху захапленнем. «Дарога» – прыклад бязлітаснага рамана пра падарожжа бацькі і сына ў знішчаным дашчэнту свеце, які дае цвёрдую надзею на лепшае нават у самых беспрасветных варунках існавання.
Адзін з найлепшых твораў амерыканскай літаратуры XXI стагоддзя, уганараваны Пулітцэраўскай прэміяй у 2007 годзе. Па сённяшні дзень «Дарога» трывала застаецца ў спісах сусветных бестселераў, а за яе аўтарам замацавалася слава выбітнага пісьменніка сучаснасці.
Чытае: Віталь Краўчанка
Пераклад: Серж Мядзведзеў
Аўдыякніга была запісаная пры фінансавай падтрымцы беларускіх супрацоўнікаў кампаніі Google.
Повторяем попытку...
Доступные форматы для скачивания:
Скачать видео
-
Информация по загрузке: