Адным кадрам #5: Зоф'я Хаментоўская. Беларускі космас
Автор: ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа
Загружено: 2024-10-30
Просмотров: 199
Описание:
Што такое беларускі космас? У чым адметнасці Палесся і як іх перадаць праз фотаздымкі?
У пятым выпуску падкаста Адным Кадрам адпраўляемся ў падарожжа па Палессі 30-х гадоў мінулага стагоддзя вачамі выбітнай фатографкі Зоф'і Хаментоўскай. Паглынемся ў атмасферу бясчасся і безбярэжжа, паразмаўляем пра магію Палесся тады і зараз з госцяй выпуску мастачкай і даследчыцай Машай Мароз. Значная частка яе творчай і даследчыцкай дзейнасці звязаная з Палессем.
Зоф'я Хаментоўская нарадзілася ў 1902 годзе ў Парахонску, у той час гэта была тэрыторыя Польшы, сёння гэта аграгарадок у Пінскім раёне Брэсцкай вобласці.
З 1929 года Зоф'я Хаментоўская ўдзельнічае ў разнастайных выставах і конкурсах, спецыялізаваныя фатаграфічныя часопісы друкуюць яе здымкі. У сярэдзіне 30х гадоў яна пераязджае ў Варшаву. У 1937 годзе яна адкрывае ўласную фотамайстэрню, робіць рэкламныя фотаздымкі на заказ, на працягу года працуе мастацкім рэдактарам штомесячніка “Kobiety w Pracy” (Жанчыны ў працы), здымае варшаўскую архітэктуру ды інтэр'еры палацаў.
У 1947 годзе разам з дзецьмі Габрыэлай і Пятром Зоф’я Хаментоўская эмігруе ў Аргентыну.
У 1991 годзе ў Буэнас Айрасе фатографкі не стала.
Архіў яе негатываў быў прывезены ў Польшчу ў 2010 годзе дзякуючы Фонду «Археалогія фатаграфіі»
Госця выпуска – Маша Мароз
/ mashamaroz
Вядучая – Юлія Ружэчка
/ ruzhechka
Здымак Зоф' і Хаментоўскай (Zofia Chomętowska) з архіву Фонда Археалогіі Фатаграфіі (Archives of Fundacja Archeologia Fotografii)
/ archeologia_fotografii
Каманда падкаста Адным кадрам дзякуе Фонду Археалогіі Фатаграфіі і асабіста Вераніцы Кобыліньска (Weronika Kobylińska) за спрыянне ў падрыхтоўцы эпізода.
/ wu_kobylinska
Пазнаёміцца з фатаграфічнай спадчынай Зоф’і Хаментоўскай можна на старонцы Фонда Археалогіі Фатаграфіі
https://faf.org.pl/
ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа
/ fsh1minsk
Падтрымаць Адным кадрам і ФШ1:
https://buymeacoffee.com/fsh1
Дзякуй, што слухаеце нас!
Таймкоды:
00:00 Уступ ад вядучай Юліі Ружэчка
00:30 Біяграфія Зоф'і Хаментоўскай
03:57 Апісанне фатаграфіі
05:51 Госця выпуску Маша Мароз
07:07 Маша Мароз пра Зоф'ю Хаментоўскую
09:27 Што мы бачым на гэтым здымку?
10:26 Дзе і калі мог быць зроблены гэты здымак?
11:27 Беларускі космас
13:05 Ці можна зрабіць такі здымак на Палессі сёння?
13:59 Ці тыповая гэта сітуацыя для таго часу?
14:41 Якія сэнсы закладзены ў гэты здымак?
15:24 Фатографка ведала рэгіён і кантэкст
16:56 Форма здымка ці момант?
18:50 Блізасць да людзей і месца
20:49 Якім гукам апісаць гэты здымак?
22:24 Перасячэнне ракі – міфалагічны сюжэт
23:37 Мора Герадота
25:52 Якім водарам можна апісаць гэты здымак?
26:44 Адметнасці палесскага рэгіёна
29:19 Адметнасці ў здымках Зоф'і Хамянтоўскай
30:42 Фільм Машы Мароз пра Палессе
33:25 Чым зараджае Палессе Машу Мароз?
36:25 Жаночая роль Зоф'і Хаментоўскай
37:55 Фатаграфія Зоф'і Хаментоўскай пасля пераезду ў Аргентыну
41:38 Развітанне
Повторяем попытку...
Доступные форматы для скачивания:
Скачать видео
-
Информация по загрузке: