Зміцер Вайцюшкевіч — Неверагоднасць: драматычны кліп да рамантычнай песні
Автор: symbal.by
Загружено: 2021-01-14
Просмотров: 121590
Описание:
Прэм'ера драматычнага кліпа да рамантычнай песні Змітра Вайцюшкевіча «Неверагоднасць».
Галоўнай гераіняй кліпа стала мадэль і стылістка Аляксандра Вараб’ёва, фотаздымак затрымання якой, на жаночым маршы ў 2020 годзе, параўноўвалі з працамі часопіса Vogue.
У кліпе прысутнічаюць вобразы яшчэ дзвюх жанчын, якія сталі сімвалам беларускай неверагоднасці — Ніны Багінскай і Марыі Калеснікавай. Аўтары кліпа — рэжысёр Андрэй Грынько і аператар Аляксандр Алейнікаў — перадалі іх праз гульню акторкі Наталлі Гарэлкінай і мадэлі Дар'і Навумавай.
Аўтар верша «Неверагоднасць» кажа: «Гэтыя верш і песня — спроба выказаць захапленне адважнымі дзяўчатамі і жанчынамі Беларусі. Тут закладзены вобразы канкрэтных асоб, але ў 2020-м з’явілася столькі неверагодных постацяў, што гераінямі можна лічыць большасць беларусак».
Неверагоднасць
Ёсць нешта такое — у ейных вытоках:
высокасць натуры і проста высокасць.
І смеласць скразная: у рухах і жэстах,
нібы гераіня мастацкіх сюжэтаў.
⠀
Калі шпацыруе ці проста гуляе,
то ўсё, што вакол, раўнавагу губляе.
І ў ейнай прысутнасці чынам чароўным
усё раптам робіцца бела-чырвоным.
⠀
Учынкі яе рвуць любыя шаблоны.
Хто ўзяў у палон, сам навечна палонны.
І будзеш сустрэчы чакаць, як прысуду,
і ўзгадваць памаду яе і фрызуру.
⠀
І мусіш прызнаць, нібы цуд, яе годнасць
І ведаць, што гэта ўсё — неверагоднасць.
І словаў шукаць і мелодый схапленне,
каб выказаць неяк сваё захапленне.
Падтрымайце наш канал праз спонсарскую падпіску:
/ @symbal_by
Завітайце ў нашую інтэрнэт-краму: https://symbal.by/
Просім падпісацца на нашыя сацсеткі, дзе мы шчыра расказваем праўду:
/ symbalby
/ symbalby
https://t.me/symbalby
/ symbalby
https://vk.com/symbal_by
https://ok.ru/symbalby
/ symbalbybelarus
/ symbalby
Повторяем попытку...

Доступные форматы для скачивания:
Скачать видео
-
Информация по загрузке: