ycliper

Популярное

Музыка Кино и Анимация Автомобили Животные Спорт Путешествия Игры Юмор

Интересные видео

2025 Сериалы Трейлеры Новости Как сделать Видеоуроки Diy своими руками

Топ запросов

смотреть а4 schoolboy runaway турецкий сериал смотреть мультфильмы эдисон
Скачать

Магія старажытнасці і менскае капішча | Паданне пра стварэнне свету: ад Дрэва Жыцця да Дзеда-каменя

Автор: Карані і вытокі

Загружено: 2024-02-21

Просмотров: 593

Описание: Радзіма, родзічы, радавод, продкі, нараджэнне, ураджай, адраджэнне, прырода, народ – гэтыя словы аб’ядноўвае іх Род. Міфы Беларусі кажуць, што, калі свет яшчэ быў пустыннай безданню, Род, вышэйшая божасць і крыніца ўсяго жывога, задумаў стварэнне ўсёй рэальнасці. Адбылася магія - з яго дыхання нарадзіліся Белабог і Чарнабог – увасабленні гармоніі і хаосу, святла і цемры. І даручыў Род ім стварыць раўнавагу ў навакольным свеце. Атрымалася такая містыка: Белабог - гэта бязмежны спакой, дзе знаходзіцца ўсё ў спрадвечным ладзе. Чарнабог уяўляе сабой хаос, рух без усялякай мэты, які не мае сталага накірунку.

На мяжы, дзе спакой Белабога сутыкаецца з рухам Чарнабога, з'явіўся наш сусвет, дзе кожнае стварэнне і кожны элемент існуе, дзякуючы іх вечнай барацьбе і гармоніі - сведчаць містычныя гісторыі. Галоўным плодам гэтых намаганняў, стала расліна, якая ўкаранялася адразу ў двух прасторах, атрымаўшы з-за гэтага неверагодную моц і паўсюдна пранікальную мудрасць. Гэта сусветнае Дрэва жыцця, сведчыць беларуская міфалогія.

Род, бачачы, як зараджаецца жыццё, вырашыў стварыць Сварога – бога, які мусіў наглядаць за гэтай новай рэальнасцю. Сварог стварыў Зямлю, гэты прыгожы дом для ўсіх істот. Ад Бацькі-Сварога і Маці-Зямлі пайшлі багі і простыя людзі. Сварожычы, як нас звалі продкі. А ў першую сядміцу нарадзіліся першыя багі, сведкі аб якіх захавалі славянская міфалогія, белорусская мифология. Так, у панядзелак з Зямлі пацякла кроў, яна ператварылася ў розных жывёл. Так з’явіўся бог багаццяў, жывёл, гандлю і паэзіі – Вялес. Наступным днём, распалілася цялесная цяга паміж Бацькам-Сварогам і Маці-Зямлёй. Гэтак нарадзіўся Ярыла – бог плоднасці і ўраджаю, кажуць славянские мифы. У сераду стала святло, толькі пры ім усе зразумелі, наколькі ўсё прыгожа і ладна. Так з’явіўся бог сонца, усіх выгодаў і выраю – Дажджбог. У чацвер Пярун, бог маланкі і вайны, з'явіўся разам з магутнай навальніцай, адразу ж прыняўшы ролю абаронцы і ваяра. На наступны дзень нарадзілася Макоша, багіня вады, якая прынесла з сабой жыццёва важную вільготнасць, так неабходную для росту і развіцця. І сталася Макоша – захавальніцай сямейнага ачага, апякункай жаночых рамёстваў. У суботу зямля пакрылася ўсялякімі раслінамі. Так нарадзіўся Семергал – бог раслін і лекараў. Наступны дзень пачаўся з вялікай буры - так адзначыў сваё з’яўленне ў гэтым сусвеце Стрыбог (бог, які мае тры розныя твары, вельмі зменлівы ў настроі і ўчынках) – уладар надвор’я.

Кожны наступны дзень быў азнаменаваны нараджэннем новых багоў, ці чароўных істот. І кожны зрабіў свой ўнёсак у структуру сусвету. А яшчэ Род пакінуў людзям нешта асаблівае – мову, якая была такой жа прыгожай і магутнай, як самі багі. "Гэтая мова будзе мастаком вашых душ, а праз яе вы зможаце ўзносіць думкі да неба," – сказаў Род.

І кажуць, што, калі свет толькі пачынаў прымаць свае абрысы, існавалі месцы, напоўненыя невыказнай магіяй і сілай. Адно з такіх месцаў сёння вядома як Менск. Легенда про Минск кажа, што на беразе Свіслачы побач з магутным дубам "Волатам" і цудадзейнай крыніцай, знаходзіўся камень "Дзед", які з'явіўся ці тое дзякуючы спрэчцы лесавіка і вадзянога, ці быў рэшткай жытла саміх багоў.

Ёсць паданне, што Род, благаславіў гэтае месца, даруючы магчымасць людзям звяртацца да багоў па дапамогу і апеку. Шмат дзе падобныя старажытныя валуны зніклі пад пластамі новай гісторыі, а вось менскі "Дзед" заставаўся месцам сілы, яго ахоўвалі жрацы Севасцеі. І зараз ён - сімвал вечнай сувязі паміж чалавекам і прыродай, паміж мінулым і будучыняй, звязвае стары Менск і сучасны Мінск.

Вось такія цікавыя мистические истории маюцца. Ці спадабалася вам? Пішыце ў каментарах!

❗️ Дзякуй незалежнай грамадскай ініцыятыве "Free Belarus Center" за разнастайную падтрымку: https://freebelarus.center/

❗️ Над відэа працавалі:
► Менеджар праекта Сяргей Беркутаў
► Аўтар текста Сяржук Лапеха
► Агучванне Сяргей Беркутаў
► Рэжысёры мантажа Алена Вахрамеева і Сяржук Лапеха
► YouTube менеджары Тамара Кудзевіч і Гогі Хочалава

❗️ У відэа выкарыстоўваліся:
► Музычныя кампазіцыі С. Бутоўскага:
▪️ By The River
▪️ Northern Fjords

—
Канал "Карані і вытокі" – гэта праект Добрага канала з Мінска, які аб'ядноўвае незалежных аўтараў.

--
Праект "Паданні старога месца":
▪️ Магія старажытнасці і менскае капішча | Паданне пра стварэнне свету: ад Дрэва Жыцця да Дзеда-каменя / Карані і вытокі – Добры канал

#ДобрыКанал #Караніівытокі #ПаданніСтарогаМесца #беларускаямова #беларусь #легенды

Не удается загрузить Youtube-плеер. Проверьте блокировку Youtube в вашей сети.
Повторяем попытку...
Магія старажытнасці і менскае капішча | Паданне пра стварэнне свету: ад Дрэва Жыцця да Дзеда-каменя

Поделиться в:

Доступные форматы для скачивания:

Скачать видео

  • Информация по загрузке:

Скачать аудио

Похожие видео

Полацк vs Фрода | Як гісторыя Беларусі пераклікаецца з гісторыяй Троі | Беларуская міфалогія

Полацк vs Фрода | Як гісторыя Беларусі пераклікаецца з гісторыяй Троі | Беларуская міфалогія

Беларуская міфалогія | Паданні старога месца: прадмова | Падкаст на беларускай мове

Беларуская міфалогія | Паданні старога месца: прадмова | Падкаст на беларускай мове

⚡️ Кремль экстренно созвал Совбез || Путин принимает условия США

⚡️ Кремль экстренно созвал Совбез || Путин принимает условия США

Няміга і закаханы Бог | Паданне пра прыгажуню Нямігу: чаму побач з ёй заўсёды вецер? | Міфы Беларусі

Няміга і закаханы Бог | Паданне пра прыгажуню Нямігу: чаму побач з ёй заўсёды вецер? | Міфы Беларусі

Никакого газа, никаких дров 😱!! Эта простая самодельная печь отапливает дом БЕСПЛАТНО всю зиму

Никакого газа, никаких дров 😱!! Эта простая самодельная печь отапливает дом БЕСПЛАТНО всю зиму

Пярун і збеглая жонка | Паданне пра Мокаш: з нябёс у апраметную дзеля кахання | Міфы Беларусі

Пярун і збеглая жонка | Паданне пра Мокаш: з нябёс у апраметную дзеля кахання | Міфы Беларусі

Залатая Горка і помслівы скнара | Паданне пра Залатую Горку: як не даць злосці панаваць над лёсамі?

Залатая Горка і помслівы скнара | Паданне пра Залатую Горку: як не даць злосці панаваць над лёсамі?

Цмок і прыгажуня | Паданне пра Лукомскага цмока: трагічная гісторыя кахання | Беларуская міфалогія

Цмок і прыгажуня | Паданне пра Лукомскага цмока: трагічная гісторыя кахання | Беларуская міфалогія

Цімох Акудовіч (Тимофей Акудович)-3. Міфатворчасць: Нацыянальны ген беларусаў / Беларускія міфы

Цімох Акудовіч (Тимофей Акудович)-3. Міфатворчасць: Нацыянальны ген беларусаў / Беларускія міфы

Цімох Акудовіч (Тимофей Акудович)-1: што такое міф? Беларускія міфы. Старадаўняя і нізавая міфалогія

Цімох Акудовіч (Тимофей Акудович)-1: што такое міф? Беларускія міфы. Старадаўняя і нізавая міфалогія

Внезапная смена власти / Президент сделал неожиданное заявление

Внезапная смена власти / Президент сделал неожиданное заявление

Краіна цмокаў: Як князь Тур і Цмок дамаўляліся | Паданні старога месца | Беларускія міфы

Краіна цмокаў: Як князь Тур і Цмок дамаўляліся | Паданні старога месца | Беларускія міфы

ТАКИНЫ - эти ребята плюют на законы физики несмотря на копыта!

ТАКИНЫ - эти ребята плюют на законы физики несмотря на копыта!

Эти фрукты ускоряют старение мозга: хирург показал, что происходит в сосудах | ПАМЯТЬ И МОЗГ

Эти фрукты ускоряют старение мозга: хирург показал, что происходит в сосудах | ПАМЯТЬ И МОЗГ

Краіна цмокаў: Пра мужыка, цмока і разумную кабету | Паданні старога месца | Беларускія міфы

Краіна цмокаў: Пра мужыка, цмока і разумную кабету | Паданні старога месца | Беларускія міфы

Жуткие Фермы и Процессы На Производстве, От Которых Мурашки!

Жуткие Фермы и Процессы На Производстве, От Которых Мурашки!

Стары Менск і рака Свіслач | Паданне пра Мянеска: па кім плача асілак? | Беларуская культура ў міфах

Стары Менск і рака Свіслач | Паданне пра Мянеска: па кім плача асілак? | Беларуская культура ў міфах

Цімох Акудовіч (Тимофей Акудович)-2: НЕ СКІФЫ МЫ – Беларуская цывілізацыя / Беларускія міфы

Цімох Акудовіч (Тимофей Акудович)-2: НЕ СКІФЫ МЫ – Беларуская цывілізацыя / Беларускія міфы

Цмок Лямок і млын Мянеска | Як цмок і асілак з абібокамі змагаліся | Беларуская культура ў міфах

Цмок Лямок і млын Мянеска | Як цмок і асілак з абібокамі змагаліся | Беларуская культура ў міфах

ЭТО НЕ ГРОБНИЦЫ! Страшная правда о назначении Пирамид

ЭТО НЕ ГРОБНИЦЫ! Страшная правда о назначении Пирамид

© 2025 ycliper. Все права защищены.



  • Контакты
  • О нас
  • Политика конфиденциальности



Контакты для правообладателей: [email protected]