Нарадзіўся, нам з'явіўся / W żłobie leży
Автор: Арганісты з Нясьвіжу
Загружено: 2025-12-30
Просмотров: 195
Описание:
27.12.2025
Запіс зроблены падчас Св Імшы.
t.: Piotr Skarga XVI w.
m.: polska kolęda
тэкст бел. Спеўнік "Цябе, Бога, праслаўляем" Мінск 2003.
Гарманізацыі ўласная.
Слухаць пажадана ў навушніках.
1. Нарадзіўся, нам з'явіўся,
Сярод ночы ў стайні Бог.
Хто ж Малога, дарагога
Праслаўляць там годна мог?
Пастушкі, вы паспяшайце,
Чэсць і славу Богу дайце,
Вас Анёл туды заве.
2. Разам з вамі мы з мальбамі
Паспяшым туды хутчэй,
Хоць Малога станем Бога
Цешыць песняю сваёй.
Бо Ён бедна нарадзіўся,
Ў жлабочку прытуліўся,
Каб нас, грэшных, ў небе мець.
3. Станем ў кола і вясёла
Будзем "Глёрыя" спяваць:
Бо жаданы ёсць пасланы,
Каб збаўленне свету даць.
Шчыра так Яго вітайма
I з Анёламі спявайма:
"Ўсім спакой тут на зямлі!".
4. Прывітайма, запытайма,
Хто ж прычынай гэта быў?
Скуль патрэба, што аж з неба
На зямлю Сам Бог сступіў?
Міласць Божа то зрабіла,
Сына з неба падарыла,
Каб у небе мы былі.
5. Чаму ж, Божа, жолаб-ложа
3 сена меў пасцель сабе?
Быдла грэла - літасць мела,
А не людзі для Цябе?
"Грэшнік, злосці што паддаўся,
I як сена кволы стаўся, -
Праз Мяне, каб рай здабыў" .
6. У дарогу к Сыну Бога
сабраліся каралі,
дарагія-залатыя
яны дары прывязлі.
Хоць дары Ты і прымаеш, —
больш на сэрца ўсё ж зважаеш —
над людзьмі Ты літасць мей.
7. У Юдэі без надзеі
маці плачуць цэлы век.
Гэрад строгі з дапамогі
войска дзетак іх пасек.
Недалёка та хвіліна —
кроў пальецца Бога-Сына
за грахі усіх людзей.
8. Божым царствам, валадарствам
трэба цэлы свет назваць.
Дзе ж прычына — Бога-Сына
не хацеў ён тут прыняць?
Бо свет цэлы грэхам скуты,
не ахвотны да пакуты.
крыжам Збаўцу абдарыў.
Повторяем попытку...
Доступные форматы для скачивания:
Скачать видео
-
Информация по загрузке: