Вялікія каляды. Lightowy Band – Шагалам (live @ ЭХО, Мінск, 26.12.2025)
Автор: ochtilno
Загружено: 2026-02-10
Просмотров: 11
Описание:
Lightowy Band @jou-lab – Шагалам
Official audio: • Шагалам
Lightowy Band — беларукамоўны хіп-хоп у жывым выкананні. Рабят дакладна трэба пабачыць жыўцом хаця б з-за небанальнага выбару інструментаў: гурт выкарыстоўвае эквадорскія флейты, жывыя бубны і скрэтчы.
я пралячу над табой Шагалам,
і прытрымаю рукой панаму,
і залякую свае прагалы,
стаўшы адным цэлым з панарамай -
разам з вакзалам і разам з базарам
з табой так ціха, цябе так мала.
я пралячу над табой Шагалам,
бо я дасюль не знайшоў аналаг.
гэта быў звычайны травень, школьныя экзамены,
а мне сказалі толькі адрас і ўзяць камеру
я сеў у цягнік, не браў бялізну, бо дарагавата
І з’ехаў у ноч і мне сцялілася дарога ватай
і мне прыснілася, нібыта ў свеце ёсць горад,
што хавае маю душу ў сваіх дутых порах,
і мне трэба ўзняцца ўгору, ігнаруючы дарогі,
і ўжо ў аблокі пераходзяць крокі.
ноч накладалася супрэматычным квадратам,
а я вяршыні купалоў казытліва кратаў
і па Дзвіне да месяца мяне вёў эскалатар
які я не мог схапіць фотаапаратам
ты прыняў маю пасадку зусім выпадкова
і выпадкова ўнутры цябе нарадзіўся лайтовы
пад грукат колаў і сонны ласт-кол з перона
я праваджальнікам пакіну вагон і
пралячу над табой Шагалам
І прытрымаю рукой панаму
І залякую свае прагалы
Стаўшы адным цэлым з панарамай
Разам з вакзалам і разам з базарам
З табой так ціха, цябе так мала
Я пралячу над табой Шагалам
бо я дасюль не знайшоў аналаг.
цягнік прыехаў адразу й назаўжды,
промень сонца мне працяў сэрца як чацвёрты штык.
і я стаю да цябе тварам, любіш ты
між сабою і сабою ўлаштоўваць масты.
між тым у галаве, хіп-хоп фестываль ад Люсі
І як мясцовы коп да нас на сайфер заляцеў эмсііць,
І першы шмон у пастарунку, і горны масіў -
Яся, Каця, фотавочы, мытка, знакі і сімвалы,
мы са святым Дзімасам глушым ярша ў багадзельні,
я пад Маркеса ў дзённік пішу летуценні,
і цені мрояў пра заробак на славянцы -
быў прапіты, а капшук так і застаўся на станцыі.
цікава, закаханасць і каньячок са звонку,
Анна Герман з двухпавярховіка на калонках...
і я стаю ўвесь заблытаны ў патоках
і мой бро сядзіць смяецца ў аблоках
Вялікія каляды / sviatafest – 12 гадзін лекцый, музыкі, кіно, майстар-класаў, смачных святочных напояў і ежы, кірмаш з цікавосткамі і кнігамі
26 снежня 2025 г.
Культурное пространство ЭХО
пр-т Незалежнасьці, 95 к 5
Мінск, Беларусь
26 снежня, 2025
Эха, пр-т Незалежнасці, 95 к 5
Vialikija Kaliady
December 26, 2025
Cultural space ECHO
Praspiekt Niezaliežnasci, 96 k 5
Minsk, Belarus
#Мінск #Менск #Беларусь #каляды #вялікіякаляды #лайтовы #беларускаямузыка #беларускаямова #ёўлаб #беларускаякультура #Minsk #Belarus #Минск
Повторяем попытку...
Доступные форматы для скачивания:
Скачать видео
-
Информация по загрузке: