Да дай, Божэ, цёплэ лето / Карагод / Гуканне вясны / 1991 г. / Дзятлавічы, Лунінецкі раён
Автор: Архіў Міколы Аляксеевіча Козенкі
Загружено: 2026-02-15
Просмотров: 155
Описание:
Карагод "Да дай, Божэ, цёплэ лето" (Вясна; Гуканне вясны).
Мастацкі кіраўнік з 1991 да 2000 г.: Яскевіч Алена Дзянісаўна (1960 г.н.). З 2000 г. - Яскевіч Мікалай Юр'евіч, 1950 г.н.
Відэа запісана ў 1991 годзе.
Аграгарадок Дзя́тлавічы, Дзятлавіцкі с/с, Лунінецкі раён, Брэсцкая вобласць.
Фальклорны калектыў "Вытокі" Дзятлавіцкага СДК (народны з 2012).
Выконваюць: Гопта Яўгенія Дзмітрыеўна, 1933 г.н.; Касач Надзея Ігнатаўна, 1937 г.н.; Кацуба Надзея Кірылаўна, 1933 г.н.; Кацуба Харціна Кузьмінічна, 1933 г.н.; Чарнавокая Надзея Уладзіміраўна, 1936 г.н.; Яскевіч Мікалай Юр'евіч, 1950 г.н..
Словы:
Да дай, Божэ, цёплэ лето, \2 р.
Дэй зародзі ў полі жыто.
Дэй зародзі ў полі жыто,\2р
Шчоб колосок похіліўса.
Шчоб колосок похіліўса, \2р
Сын мацеры ж поклоніўса.
Сын мацеры поклонівса, \2р
Дэй на восень ожаніўса.
Дэй восёнью ж ожэніўса, \2р
Узяў собе красну дзеўку.
Узяў собе красну дзеўку\2р
Нібы розовую кветку.
Да дай, Божэ, цёплэ лето, \2 р.
Дэй зародзі ў полі жыто.
#гуканнеВясны #аграгарадокДзятлавічы #раёнЛунінецкі #вобласцьБрэсцкая #карагодыБеларусаў
Архіў Міколы Аляксеевіча Козенкі – гэта этнаграфічныя відэазапісы, зробленыя з 1980-х па 2010-я гады па ўсёй Беларусі. Калекцыя рознабакова прадстаўляе традыцыйную культуру: у найбольшай ступені танец, а таксама песні, абрады, гульні, карагоды.
Праект па апрацоўцы архіва – некамерцыйная валанцёрская ініцыятыва.
Калі ласка, будзьце тактоўныя і ўважлівыя пры стварэнні допісаў да відэа. Дапамажыце дапоўніць інфармацыю, падзяліцеся дадатковымі звесткамі пра людзей, калі вы іх ведаеце. Публікацыя паведамленняў, якія парушаюць закон, змяшчаюць пагрозы, абразы, непрыстойнасці, не дапускаецца.
#традыцыйнытанец #беларускінароднытанец #карагод #гуртавытанец #абрад #фальклорБеларусі #МіколаКозенка #традиционныйтанец #белорусскийнародныйтанец #хоровод #обряд #народнаякультурабелорусов #фольклорБеларуси #НиколайКозенко #traditionalculture #traditionaldance #socialdancing #Belarusianfolklore #archiukozenka
Повторяем попытку...
Доступные форматы для скачивания:
Скачать видео
-
Информация по загрузке: