ЛЮБЛЮ НАШ КРАЙ,СТАРОНКУ ГЭТУ (НАРОДНАЯ)
Автор: Venus Marina
Загружено: 2025-08-29
Просмотров: 50
Описание:
КАНСТАНЦЫЯ БУЙЛО - Люблю
Люблю наш край, старонку гэту,
Дзе я радзілася, расла,
Дзе першы раз пазнала шчасьце,
Сьлязу нядолі праліла.
Люблю народ наш беларускі,
Іх хаты ў зелені садоў,
Залочаныя збожжам нівы,
Шум нашых гаяў і лясоў.
І рэчку, што імкліва воды
Імчыць ў нязьведаную даль,
І сьхілы берагоў пясчаных,
І яснасьць чыстых яе хваль.
Люблю вясну, што ў кветкі, зелень
Аздобіць радасна зямлю,
Буслоў на гнёздах клекатаньне
І сьпеў жаўроначка люблю.
Гарачую сьпякоту лета
І буру летнюю з дажджом,
Як гром грыміць, а ў чорных хмарах
Маланка зіхаціць агнём.
І восень сумную люблю я
І першы звон сярпоў і кос,
Як выйдуць жнеі збожжа жаці,
А касары – на сенакос.
Люблю зіму зь яе марозам,
Што вокны прыбярэ ва ўзор,
І белы сьнег, што, ўкрыўшы поле,
Ірдзіцца бляскам ясных зор.
Люблю ў пагодную я ночку
Дапозна на дварэ сядзець,
Сьлядзіць за сініх зор мігценьнем,
На месяц залаты глядзець.
І песню родную люблю я,
Што дзеўкі ў полі запяюць,
А тоны голасна над нівай
Перэліваюцца, плывуць.
Усё ў тым краі сэрцу міла,
Бо я люблю край родны мой,
Дзе з першым шчасьцем я спазналась
І з гора першаю слязой.
1913
Повторяем попытку...
Доступные форматы для скачивания:
Скачать видео
-
Информация по загрузке: