дзеці
Автор: Viasna96
Загружено: 2024-11-19
Просмотров: 930
Описание:
Тэкст:
Ляціць ліст праз мяжу – адрасат.
У ім знойдзеш мой самвыдат.
Як ты там, пакуль мы тут?
Што навокал? Дзе мой кут?
Пра сябе, што я адчуў:
Як цябе бачыць хачу.
Пра каханне ўздоўж імшар -
Лякаваць на сэрцы шнар.
І пра зло, пра злое зло,
Што ўнутры мяне расло.
Мая казка
Пра бяду.
Бо яна раптоўна
І да болю.
Праз мяне цячэ
Цяплыня далоняў,
Смех тваіх вачэй,
Жах што ты ў палоне.
Збеглі зайкі з дому,
Не патухнуць зоркі.
Птушкі не замоўкнуць,
І не знойдуць воўкі.
Думкі рвуцца вонкі.
Што на тваіх шэранькіх ваўкоў не хопіць літасці.
Што з табою мусіць здарыцца такой жа якасці?
Каб ты зразумеў чаму ты ў маёй няміласці,
Каб нарэшце ты спыніўся чыніць свае подласці.
І ўцёк назаўжды,
І не замінаў нам жыць.
І прагнаў сваіх ваўкоў,
Прэч у лес, да іх бацькоў.
З іх вачэй цячэ сляза?
З іх хтосці чуў пра ШІЗА.
Дасканала? Падрабязна?
Ці яны таксама вязні?
******
Тэкст і выканаўца: Uhead
Гэты трэк уяўляе сабой калыханку ад дзяцей да бацькоў. У ім таксама можна пачуць, як чытаюць лісты да мамы і таты маленькія Насця і Ваня — дзеці палітзняволеных Антаніны Канавалавай і Сяргея Ярашэвіча.
Вокладка: collage-pattern
Повторяем попытку...
Доступные форматы для скачивания:
Скачать видео
-
Информация по загрузке: