ycliper

Популярное

Музыка Кино и Анимация Автомобили Животные Спорт Путешествия Игры Юмор

Интересные видео

2025 Сериалы Трейлеры Новости Как сделать Видеоуроки Diy своими руками

Топ запросов

смотреть а4 schoolboy runaway турецкий сериал смотреть мультфильмы эдисон
Скачать

Крыжовы шлях

Автор: Добры Пастыр

Загружено: 2023-03-09

Просмотров: 10026

Описание: 1. Сын Божы выданы у рукі грэшных,
Перад судом Ён як злачынца стаў.
Пілат не ведае, што Бога судзіць,
Хоць адчувае праўду і любоў!
Так кожны раз, калі мы дзёрзка судзім,
Хоць і не знаем часам праўды ўсёй,
Як той Пілат тады мы паступаем,
Што асудзіў Нявіннага на смерць!

2. Бярэ Пан Езус крыж сабе на плечы,
Бо Ён прымае, што Айцец дае.
Каб за грахі людскія стаць ахвярай,
Бо дзеля гэтага прыйшоў на свет.
Калі мы крыж свой так, як Ён, прымаем,
З любоўю, верна да канца нясём,
Каб з крыжам Збаўцы праз свой крыж з’яднацца,
Тады ён нас у неба прывядзе.


3. Ён на зямлю ўпаў з вялікім болем,
А крыж прыціснуў твар да камянёў.
Няўдзячны крыж, які ж ты цяжкі, цвёрды,
Нібыта зроблены з людскіх грахоў!
Ляжыць Сын Божы каля ног бязбожных,
З пагардай каты на Яго глядзяць,
Мае грахі сярод нялюдскай злосці,
Гнятуць Збавіцеля ў пыл і прах.


4. Шлях на Галгофу ў болі і самоце,
Сярод блюзнерства, смеху і зняваг.
Аднак Хрыстова Сэрца адчувае,
Прысутнасць Маці і Яе любоў.
Так, як Марыя, я хачу быць побач,
З Табою, Езу, каб Твой боль адчуць!
Так, як Марыя, спачуваць і сёння,
Таму, хто побач цяжкі крыж нясе!

5. Спаткаў Хрыста Сымон Кірынеянін,
Яго прымусілі панесці крыж.
Хоць неахвотна памагаў спачатку,
Ўсім сэрцам потым Бога палюбіў.
Так, як Сымон, я часам збунтаваны,
Калі прымушаны рабіць дабро.
А як змагу цярпліва пакарыцца,
Я ўдзячны Богу, што Ён даў мне шанс!

6. Ніхто не зможа апісаць пакуты,
Якія Збаўца ў Сэрцы перанёс!
Вымоўны жэст – паслуга Веранікі,
Што чула Боскі выцірае Твар!
На белай хусце Твар нерукатворны
Адлюстраваў Бог, каб запомніў свет,
Што перанёс Пан на шляху крыжовым
І як нам трэба чуласць сэрца мець.

7. Біч падганяе – зноў Ён спатыкнуўся,
Пацалаваў яшчэ раз пыл зямны,
Бо сам казаў, што хоча выпіць келіх –
Пакуты келіх, што дае Айцец!
Як акіян бяздонны і бязмерны,
Так гэты келіх кары за грахі,
Што за правіны нам прыняць належыць.
А Ён бярэ адказнасць на сябе!

8. Жанчыны плачуць у сваім бяссіллі,
Несправядлівасці ім не стрымаць!
Бо моцным свету гэтага здаецца,
Што ім дазволена жыццё забраць!
Не нада Мною плачце, а над тымі,
Хто Богу месца ў сэрцы не дае!
Калі упарта каяцца не будуць,
Напэўна згінуць у грахах сваіх.


9. Ён зноў павалены цяжарам крыжа,
І абдымае нібы ўсю зямлю.
Яна натолена людскім цярпеннем,
Крывёю Авеля й малых дзяцей.
Ні хараства у Ім, ні прыгажосці,
Людзьмі зняважаны, адрынуты,
Ён на сябе узяў цярпенні нашы,
За беззаконні нашы зранены.

10. Вось і Галгофа! Вось гара ахвяры!
Жахлівы від для ўсіх, хто з Ім прыйшоў!
Але Ён прагне каб Айцу, што ў небе,
Узнагародзіць за грахі людей!
Каб Караля прынізіць і зняславіць,
Зрываюць каты вопратку з Яго.
Аднак Хрыстова годнасць і нявіннасць,
Тых засароміць, што так любяць грэх!

11. Крыж як алтар, а Езус як Баранак,
Што на алтар, каб закалоць, кладуць,
Дае прабіць свае Ён рукі й ногі,
Бо сам хацеў за грэх адплатай стаць!
Хто зразумець Хрыста намеры зможа?
Каму адкрыецца, што ў Сэрцы меў?
Той, хто вятры і мора супакойваў,
Безабаронны, як ягнё, ляжыць!

12. “Калі ўзвышан буду над зямлёю,
Я да сябе тады ўсіх прыцягну!
Вярнуцца да майго Айца народы,
Праслаўлен буду Я з Айцом навек!”
Ён перад смерцю моцна ўсклікае,
Айцу у рукі дух свой аддае.
Хрыстова смерць перамагае пекла,
Хрыстова смерць перамагае грэх!

13. Здымаюць з крыжа ўжо Хрыстова Цела,
Збалелай Маці Сына аддаюць.
Найпрыгажэйшае Дзіця для свету
Яна дала – Яго ж адкінуў люд!
Найбольш жахлівае злачынства свету,
Саму любоў забіць і прыгажосць!
У свеце большай не было пакуты,
Чым невыносны Сэрца Маці боль!

14. Яны пад крыжам да канца стаялі,
Любоў мацнейшая, чым смерць сама.
Апостал Ян, Марыя Магдалена
Не пакідалі Багародзіцу.
Так цяжка бачыць, як Жыццё і Святасць,
Хаваюць людзі у халодны склеп,
Пакладзен на ўваход вялізны камень,
Як быццам Бога можна паўстрымаць!

Не удается загрузить Youtube-плеер. Проверьте блокировку Youtube в вашей сети.
Повторяем попытку...
Крыжовы шлях

Поделиться в:

Доступные форматы для скачивания:

Скачать видео

  • Информация по загрузке:

Скачать аудио

Похожие видео

Крыжовы шлях Езуса Хрыста

Крыжовы шлях Езуса Хрыста

⚡️ Баллистический удар Ирана по Украине || Срочный запрос Нетаньяху к Зеленскому

⚡️ Баллистический удар Ирана по Украине || Срочный запрос Нетаньяху к Зеленскому

Зректися себе - перемогти

Зректися себе - перемогти

Крыжовы Шлях Хрыста I-XIV

Крыжовы Шлях Хрыста I-XIV

Джем – Крыжовы шлях

Джем – Крыжовы шлях

Резкое заявление Лукашенко: его сыну грозит тюрьма? Власти обманули жителей Минска: подробности

Резкое заявление Лукашенко: его сыну грозит тюрьма? Власти обманули жителей Минска: подробности

1 ЧАС ВЕСЕННЕЙ НЕЖНОСТИ 🌸 Красивая музыка для души - Музыка от которой

1 ЧАС ВЕСЕННЕЙ НЕЖНОСТИ 🌸 Красивая музыка для души - Музыка от которой "мурашки по коже" #relaxing

✞ Акафист Страстям Христовым ( Пассия) ✞

✞ Акафист Страстям Христовым ( Пассия) ✞

Песні жальбы - частка 1

Песні жальбы - частка 1

Иран объявил войну Украине / Официальное заявление

Иран объявил войну Украине / Официальное заявление

ОН СКАЗАЛ ЭТО ПЕРЕД СМЕРТЬЮ! Старец из Почаева оставил предупреждение о судьбе Украины

ОН СКАЗАЛ ЭТО ПЕРЕД СМЕРТЬЮ! Старец из Почаева оставил предупреждение о судьбе Украины

Песьні жальбы. ІІ частка

Песьні жальбы. ІІ частка

Иранский гамбит: удар по острову Харк -- чудо-ракеты Тегерана и Трамп идёт ва-банк /№1110/ Юрий Швец

Иранский гамбит: удар по острову Харк -- чудо-ракеты Тегерана и Трамп идёт ва-банк /№1110/ Юрий Швец

Диавол делает заманчивое предложение, и многие согласились - а ты что скажешь? Вопрос про веру.

Диавол делает заманчивое предложение, и многие согласились - а ты что скажешь? Вопрос про веру.

Самая красивая мелодия в мире! Эту музыку можно слушать вечно! Отличная музыка Сергей Грищук #2

Самая красивая мелодия в мире! Эту музыку можно слушать вечно! Отличная музыка Сергей Грищук #2

Крыжовы шлях з разважаннямі святога Альфонса Марыя Лігуоры

Крыжовы шлях з разважаннямі святога Альфонса Марыя Лігуоры

Песнопения Великого Поста - Мужской хор Александр Невский

Песнопения Великого Поста - Мужской хор Александр Невский

ГУР поразило корабли, Иран грозит Украине, Подмосковье лишат интернета. Крутихин, Левиев, Гуревич

ГУР поразило корабли, Иран грозит Украине, Подмосковье лишат интернета. Крутихин, Левиев, Гуревич

Известные христианские песни🎶 10 песен

Известные христианские песни🎶 10 песен

"Каюся і прабачаю". Крыжовы шлях. Праводзіць кс. Юрый Варанко

© 2025 ycliper. Все права защищены.



  • Контакты
  • О нас
  • Политика конфиденциальности



Контакты для правообладателей: [email protected]