KORMApressa

Зара над Сожам — перыядычнае выданне ў Кармянскім раёне. Пачала выдавацца ў 1932 годзе. Спачатку называлася «Калгаснік Кармяншчыны», выходзіла на беларускай мове з рознай перыядычнасцю.

Пачынаючы з 59-га нумару ў 1938 годзе змяніла назву. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны і пасля вызвалення Кармянскага раёна ў 1943 годзе называлася «Авангард».

Са студзеня 1967 года пасля ўзнаўлення раёна, які быў скасаваны ў красавіку 1962, газета выдаецца пад сёняшняй назвай «Зара над Сожам».